Кацярына Сныціна ўвайшла ў топ-3 па набраных ачках у гісторыі Еўракубка
38-гадовая беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна, якая другі год запар выступае за англійскі клуб «Лондан Лайанс», увайшла ў тройку найлепшых па ачках за ўсю гісторыю Еўракубка — другога па рангу міжнароднага клубнага турніру ў жаночым баскетболе пасля Еўралігі.
02.11.2023 / 08:16
На рахунку Кацярыны цяпер 1114 ачкоў. У топе перад ёй — Шэй Дарон з Ізраіля (1256) і амерыканцы Мішэль Сноў (1218). Пяцёрку замыкаюць прадстаўніца ЗША Куртні Пэрыс (1108) і расіянка Марына Баш (1097).
Такую колькасць ачкоў Кацярына набрала за 92 гульні. У матчы 1 лістапада яна адзначылася 8-мю выніковымі баламі.
Раней Кацярына Сныціна, што цягам сваёй шматгадовай кар'еры гуляла таксама за турэцкія, венгерскі і расійскія клубы, абвесціла, што цяперашні сезон будзе апошнім у яе прафесійнай кар'еры.
Чытайце таксама:
Баскетбалістка Кацярына Сныціна зрабіла камінг-аўт
Самая вядомая баскетбалістка Латвіі і СССР можа застацца без абедзвюх ног