Аб'явілі збор у падтрымку ўдзельнікаў гурта Tor Band і іх сем'яў
31 кастрычніка 2023 года Гомельскі абласны суд прыгаварыў удзельнікаў гурта да тэрмінаў ад 7,5 да 9 гадоў калоніі. Таксама кожнаму музыку прысудзілі штраф 100 базавых велічыняў (3700 рублёў). Bysol абвясціў збор, каб падтрымаць у гэтай сітуацыі і саміх музыкаў, і іх сем'і.
02.11.2023 / 08:05
Гурт Tor Band атрымаў шырокую вядомасць і спадабаўся мільёнам беларусаў у 2020 годзе. Кліп песні «Мы не народзец» на YouTube за некалькі месяцаў набраў больш за мільён праглядаў. Хітамі сталі і іншыя кампазіцыі музыкаў: «Жыве Беларусь», «Уходи», «Бацька», «Маці», «Dead Мароз».
Нягледзячы на смелыя тэксты кампазіцый, Tor Band працягвалі заставацца ў Беларусі. Музыкаў затрымалі ў кастрычніку 2022 года. У студзені 2023 года стала вядома, што Tor Band прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем, і ў дачыненні да яго ўдзельнікаў была заведзеная крымінальная справа.
За час знаходжання ў СІЗА бубнач Яўген Бурло атрымаў 3 групу інваліднасці. Ён мае патрэбу ў аперацыі на тазасцегнавым суставе. У музыкаў таксама канфіскавалі тэхніку і музычныя інструменты.
Сума збору: 9000 еўра. На кожнага ўдзельніка гурта па 3000 еўра. Грошы пайдуць на пагашэнне штрафаў, перадачы ў калонію і на падтрымку сем'яў.
Падтрымаць музыкаў можна па спасылцы.
Чытайце таксама:
Хто такі Сяргей Салоўскі — суддзя, што ўвязніў музыкаў з Tor Band
Што трэба ведаць пра гурт Tor Band — музыкаў, якіх пакаралі жахлівымі тэрмінамі за іх хіты
Музыкантам Tor Band вынеслі суровыя прысуды. Яўген Бурло падчас абвяшчэння прысуду не змог устаць