У самалёта Belavia лопнула кола. Здзейсніўшы пасадку, борт заблакаваў узлётна-пасадачную паласу ў Мінску — Aviatorshina
Boeing 737 MAX 8 выконваў рэйс са Стамбула.
02.11.2023 / 00:19
Скрыншот з сайта Flightradar24
Як паведамляе ТГ-канал @aviatorshina, пнеўматык кола ў самалёта лопнуў яшчэ пры ўзлёце. Пасля вылету гэтага борта на ўзлётнай паласе ў аэрапорце Стамбула выявілі кавалкі гумы.
Перад пасадкай у Мінску лайнер выканаў праход над паласой на вышыні 275 метраў і выйшаў у зону чакання, дзе здзейсніў некалькі кругоў, пасля чаго змог прызямліцца. Экіпаж і пасажыры не пацярпелі.
Нацыянальны аэрапорт Мінск аднавіў адпраўку і прыняцце рэйсаў у штатным рэжыме прыкладна праз паўтары гадзіны пасля няштатнай сітуацыі.
Афіцыйнай інфармацыі пра здарэнне пакуль няма.