У Мінск прыехала ўпаўнаважаная па правах дзяцей Расіі, на якую Міжнароны крымінальны суд выдаў ордар на арышт

Пасол Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў заявіў на сустрэчы з ёй, што Беларусь і Расія працягнуць выводзіць дзяцей з Данбаса

01.11.2023 / 10:46

Марыя Львова-Белова

У рамках Саюзнай дзяржавы вядзецца «каласальная праца па аказанні дапамогі дзецям Данбаса», сказаў пасол Расіі Барыс Грызлоў падчас сустрэчы з упаўнаважанай пры прэзідэнце РФ па правах дзіцяці Марыяй Львовай-Бяловай, піша «Спутнік».

«Калі гаварыць на мове фактаў, то ніводная краіна ці арганізацыя ў свеце не зрабіла столькі для бяспекі і дабрабыту ўкраінскіх дзяцей, колькі Расія і Беларусь», — адзначыў расійскі дыпламат.

Па яго словах, з 2021 года ў Беларусі пабывалі ўжо 2250 дзяцей з акупаваных тэрыторый.

Марыя Львова-Бялова возьме сёння ў Мінску ўдзел у пасяджэнні камісіі дзіцячых амбудсменаў. У сакавіку Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на яе арышт разам з Уладзімірам Пуціным за незаконны вываз украінскіх дзяцей у Расію і перадачу іх у расійскія сем’і.

Nashaniva.com