Папяровыя дазволы на ўдзел у дарожным руху — усё? Анансавалі пераход на электронныя
Беларускім аўтааматарам плануюць выдаваць электронныя дазволы на ўдзел у дарожным руху. Новаўвядзенні пачнуць дзейнічаць з пачатку 2024 года, піша БелТА са спасылкай на начальніка ўпраўлення «Белтэхагляду» Міхаіла Міхалоўскага.
31.10.2023 / 17:32
Паводле чыноўніка, ідзе паступовы адыход ад папяровых носьбітаў.
«Усё будзе рэалізоўвацца на базе Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг, адзінага партала электронных паслуг. Будзе паралельнае тэставанне папяровага носьбіта і электроннага дазволу. Сёння страхавы поліс таксама можна атрымаць у электронным выглядзе. Мы імкнёмся да такога ж і ў дачыненні да дакументаў, якія выдаюць і дыягнастычныя станцыі, і мы».
Паведамляецца, што «Белтэхагляд» з пачатку года выдаў звыш 1,3 млн дазволаў на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху. У месяц такіх дакументаў афармляецца 120-130 тысяч.
Чытайце таксама:
У Мінску грамадскі транспарт атрымае прыярытэт на скрыжаваннях
У Мінсктрансе расказалі, як будзе ездзіць грамадскі транспарт на вялікія выхадныя