У гэтыя выхадныя ў польскіх Катавіцах адкрываецца кніжны кірмаш, дзе выступяць і беларускія аўтары. Вось расклад сустрэч

З 3 па 5 лістапада ў Катавіцах пройдзе Кніжны кірмаш, на якім будзе працаваць у тым ліку і беларускі стэнд незалежных выдавецтваў «Вольная Беларусь». Беларускія выдаўцы і аўтары ўдзельнічаюць на падзеі ўпершыню і будуць прадстаўлены ў ганаровым статусе спецыяльных гасцей. «Будзьма» расказвае, каго і калі можна будзе паслухаць.

31.10.2023 / 11:04

Кніжны кірмаш сустрэне сваіх гасцей у Міжнародным кангрэс-цэнтры (Katowice, plac Sławika i Antalla 1). Дарэчы, гэта адна з найбуйнейшых кніжных падзей у Польшчы. У мінулым годзе, напрыклад, яе наведала больш за 30 тысяч чалавек. Сёлета на кірмашы мы ўпершыню ўбачым вялікі стэнд з кнігамі больш як дзесяці беларускіх выдавецтваў.

Праграма «Вольнай Беларусі», 3-5 лістапада:

3 лістапада (пятніца)

4 лістапада (субота)

5 лістапада (нядзеля)

Гадзіны працы:

Стэнд «Вольная Беларусь» арганізаваны Інстытутам беларускай кнігі пры падтрымцы Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні і фундацыі «Гісторыя і культура». Падчас урачыстага адкрыцця прагучыць адмысловы відэазварот Святланы Ціханоўскай, а вітальнае слова прамовіць Аліна Коўшык — прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні.

Nashaniva.com