Украінцы паспяхова атакавалі ракетна-зенітны полк СПА ў Крыме

Ракетная атака была здзейсненая сёння 30 кастрычніка каля 3:00 ночы недалёка ад вёскі Аленеўка на мысе Тарханкут.

30.10.2023 / 10:22

Атакавана месца дыслакацыі ракетна-зенітнага палка СПА Міністэрства абароны Расіі.

Па інфармацыі расійскіх СМІ, якую немагчыма праверыць, 17 вайскоўцаў параненыя. Пашкоджана пяць аўтамабіляў, адзін з іх не можа быць адноўлены, паведамляе тэлеграм-канал «Астра».

Ракеты прыляцелі дзве, збіць іх не ўдалося, паведамляе тэлеграм-канал «Рыбарь».

Nashaniva.com