Шайгу назваў касмічныя лічбы стратаў украінцаў падчас контрнаступу

Украіна за час поўнамаштабнага ўварвання «панесла велізарныя страты, толькі за час контрнаступу Кіеў страціў звыш 90 тысяч вайскоўцаў забітымі і параненымі», пра гэта заявіў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу на Пекінскім Сяншаньскім форуме, піша «Спутнік».

30.10.2023 / 08:27

Сяргей Шайгу. Фота: Sergey Fadeichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Паводле яго слоў, з 4 чэрвеня УСУ таксама страцілі каля 600 танкаў і амаль 1 900 бронемашын рознага класа.

«Пры гэтым на полі бою не было дасягнута ніякіх тактычна значных поспехаў», — удакладніў Шайгу.

Расійскі міністр адзначыў, што расійскія войскі «метадычна выконваюць задачы, пастаўленыя ў спецаперацыі, і забяспечваюць бяспеку мірных жыхароў».

Чытайце таксама:

Чаму Украіна не здолела прарвацца да Азоўскага мора? І што гэта значыць для рэгіёна?

Падаляк пра контрнаступ: Мы адстаем ад графіка на шэсць-дзевяць месяцаў

Зяленскі: Мне здаецца, што мы знаходзімся ў апошняй стадыі вайны, але самай складанай

Nashaniva.com