Пад Мінскам аўтамабіль збіў лася — загінулі кіроўца і аднагадовая дзяўчынка

Трагічнае здарэнне адбылося ўчора на трасе М-1 каля вёскі Стайкі, паведамляе прэс-служба міліцыі.

30.10.2023 / 07:45

Фота: МУС

Каля 19:00 42-гадовы мінчук на «Хёндэ» паблізу павароту на вёску Стайкі здзейсніў наезд на лася, які выйшаў на дарогу.

Кіроўца і аднагадовая дзяўчынка загінулі. 39-гадовая жанчына-пасажыр у цяжкім стане была дастаўленая ў бальніцу.

Чытайце таксама:

27-гадовая дзяўчына загінула ў начным ДТЗ у Клімавіцкім раёне

Кіроўца таксі ноччу заснуў за рулём і ўрэзаўся ў трактар

У Клецкім раёне «Таёта» збіла двух блізнятаў на роварах. Адзін мужчына загінуў

Nashaniva.com