Аблава ў Карэлічах: АМАП затрымліваў людзей у паліклініцы, Доме культуры і райвыканкаме
У Карэліцкай раённай паліклініцы было затрымана некалькі дактароў, у тым ліку стаматолаг.
27.10.2023 / 17:08
Карэліцкая раённая бальніца. Фота: сайт райвыканкама
Паводле інфармацыі Mayday team, 27 кастрычніка ў Карэлічах супрацоўнікі АМАП затрымалі некалькі чалавек.
Так, вядома, што раніцай у Карэліцкай раённай паліклініцы было затрымана некалькі дактароў, у тым ліку стаматолаг. З персаналам праводзілі «прафілактычныя гутаркі» аб недапушчальнасці «падпісак на экстрэмісцкія рэсурсы».
Акрамя таго, двое чалавек было затрымана ў Карэліцкім райвыканкаме, таксама былі затрыманыя некаторыя супрацоўнікі Карэліцкага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.
Імаверна, усіх затрыманых абвінавачваюць у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў».
Раней затрыманні ў Гродзенскай вобласці прайшлі ў Лідзе і Ваўкавыску.
Чытайце таксама:
У Лідзе затрымалі шэсць чалавек
У Ваўкавыску затрымалі двух чалавек
На «Паліміры» ў Наваполацку адбыліся затрыманні пасля размовы з інтэрнэт-правакатарам
У Мінску судзяць выкладчыц універсітэтаў і загадчыцу студэнцкага інтэрната за ўдзел у дэманстрацыях