Названыя найлепшыя архітэктурныя працы Беларусі апошніх гадоў ШМАТ ФОТА

У рамках XV Нацыянальнага фестывалю архітэктуры названыя пераможцы рэспубліканскага конкурсу на лепшы архітэктурны праект і пабудову. Паглядзелі, што спецыялісты палічылі найлепшай беларускай архітэктурай.

29.10.2023 / 21:45

Фестываль сёлета праводзіўся пры падтрымцы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства адукацыі, Мінгарвыканкама, Міжнароднага саюза архітэктараў, Міжнароднай асацыяцыі саюзаў архітэктараў, Беларускага саюза фатографаў і Рэспубліканскага саюза будаўнікоў. Падвядзенне вынікаў XV Нацыянальнага фестывалю архітэктуры адбылося 21 кастрычніка ў Рэспубліканскім Доме архітэктара.

У рамках фестывалю быў таксама ўручаны ганаровы прыз «Дойлід Рэспублікі Рэспублікі Беларусь» архітэктару Валянціну Малышаву, стваральніку сталічных Палаца спорту, кінатэатра «Кастрычнік», санаторыяў «Беларусь» у Друскеніках і Юрмале, і многіх іншых.

Рэспубліканскі конкурс на найлепшы «праект» ці «пабудову» праводзіцца раз на два гады. Архітэктурныя працы, выкананыя за гэты перыяд, дасылаюцца самімі архітэктарамі на разгляд у шэрагу профільных намінацый, якія падзелены на раздзелы для ўжо рэалізаваных аб'ектаў (пабудоў) і толькі запраектаваных (праект). 

Найлепшыя архітэктурныя працы выбіраюцца журы, у які сёлета ўваходзілі галоўны архітэктар «Мінскграда» Аляксандр Аксенцьеў, галоўны архітэктар «Мінскграмадзянпраекта» Аляксандр Івашка, намеснік дырэктара «Гомельпраект» Сяргей Цішкевіч, дырэктар «ТМВ Праект» Іван Вінаградаў, галоўны архітэктар Брэсцкай вобласці Мікалай Уласюк.

Пераможцам у кожнай намінацыі і раздзеле прысуджаюцца дыпломы першай і другой ступеняў. У залежнасці ад колькасці і якасці пададзеных праектаў, журы можа не прысуджаць узнагароды па пэўных намінацыях або прысуджаць адразу два дыпломы пэўнай ступені. Найлепшая з усіх дасланых прац атрымлівае Гран-Пры конкурсу.

Гран-Пры

Гран-Пры сярод пабудоў журы сёлета вырашыла не прысуджаць, а вось сярод праектаў ім быў адзначаны праект гандлёва-адміністрацыйнага цэнтра ў Гродне, на рагу вуліц Дубко і Пушкіна, аўтарамі якога былі архітэктары Варабей і Жук з мясцовай фірмы «Інтэлсток інжынірынг».

Інтэр'еры грамадскіх будынкаў і збудаванняў

Пабудовы:

Дыплом першай ступені - інтэр'ер рэстарана «Каза» ў Брэсце — архітэктары Трусаў, Новікава, Антанюк.

Дыплом другой ступені — дызайн інтэр'ера офіса ТАА «Аляксандраў» — творчы калектыў I-PROJECT: Аляксандр Ігнацьеў, Дзяніс Мясніковіч, Дзмітрый Быкаў.

Праекты:

Дыплом другой ступені — Рэканструкцыя з рэстаўрацыяй будынка кінатэатра «Перамога» — творчы калектыў інстытута «Мінскграмадзянпраект»: Лакотка, Лыгіна, Герасімчук, Галіцкая, Сокал.

Дыплом другой ступені — Інтэр'ер вестыбюля АБК Слонімскай камвольна-прадзільнай фабрыкі — Творчая майстэрня архітэктара Герасімавай Н.: Герасімава, Малюцін, Безенсон.

Інтэр'еры жылых памяшканняў

Праекты:

Дыплом другой ступені – інтэр'ер дома на Кіпры - творчы калектыў I-PROJECT: Аляксандр Ігнацьеў, Дзяніс Мясніковіч, Дзмітрый Быкаў. 

Ландшафтная архітэктура і вулічны дызайн

Пабудовы:

Дыплом другой ступені — гарадская скульптура «Каза» — творчы калектыў: Трусаў, Новікава, Сачук.

Праекты:

Дыплом другой ступені — Пашырэнне кар'ера «Мікашэвічы» — творчы калектыў «ПГП» (Праектаванне горна-рудных прадпрыемстваў): Марачкоўскі, Плюснін.

Рэстаўрацыя помнікаў архітэктуры і іншых аб'ектаў

Пабудовы:

Дыплом другой ступені — Рэканструкцыя і рэстаўрацыя Дома-сядзібы «Белая Дача» пад культурна-асветніцкі цэнтр — творчы калектыў інстытута «Мінскграмадзянпраект»: Быкоўскі, Лакотка, Палуйчык, Герасімчук, Шалкоўскі, Сазон, Судніковіч, Лыгіна.

Праекты:

Сёлета дыплом першай ступені ў гэтым раздзеле намінацыі атрымалі адразу два праекты.

— Праект рэгенерацыі гістарычнай забудовы ў жылым раёне Лошыца ў Мінску — творчы калектыў «Мінскпраекта»: Галіна Перліна, Андрэй Хворык, Раман Карпаў.

— Рэстаўрацыя і прыстасаванне пад гісторыка-археалагічны музей комплексу Старога замка ў Гродне. 2-я чарга — творчы калектыў інстытута «Гроднаграмадзянпраект»: Шымбарэцкі (навуковы кіраўнік праекта), Дасько, Бабіч, Кот, Грышчанка.

Рэканструкцыя будынкаў і збудаванняў

Пабудовы:

Дыплом першай ступені — рэканструкцыя шматфункцыянальнага будынка па вул. Якуба Коласа, 73/3 у Мінску — творчы калектыў «ПГП» (Праектаванне горна-рудных прадпрыемстваў): Плюснін, Чорны, Салавей, Воцінава.

Дыплом другой ступені — спартыўны комплекс «Шахцёр» у Салігорску — бюро архітэктуры і дызайну «Куб», «Брэстпраект»: Віктар Юрко, Наталля Бобрык, Алена Мялік, Вольга Давыдзюк, Людміла Шарында, Павел Муляўка.

Праекты:

Дыплом першай ступені — Рэканструкцыя паліграфкамбіната ў г. Мінску — Творчы калектыў архітэктурнай студыі «Арх-Нова»: Валовіч, Баярына, Петух, Савін, Багдановіч.

Дыплом другой ступені — Рэканструкцыя адміністрацыйна-вытворчага будынка з паркінгам у Мінску па вул. Карла Лібкнехта — студыя дызайну і архітэктуры I-PROJECT: Аляксандр Ігнацьеў, Дзмітрый Быкаў, Дзяніс Месніковіч.

Жылыя аднакватэрныя і малапавярховыя дамы (1-3 паверхі)

Пабудовы:

Дыплом першай ступені — праект «Гарманічны дом. Архітэктура. 400м2» — студыя дызайну і архітэктуры I-PROJECT: Аляксандр Ігнацьеў, Дзмітрый Быкаў, Дзяніс Мясніковіч.

Праекты:

Дыплом другой ступені — Аднакватэрны жылы дом LESGROVE у вёсцы Ляскоўка — Андрэй Цывілька, Ілля Зянкевіч.

Праекты:

Дыплом першай ступені — праект MA House — творчы калектыў бюро архітэктуры і дызайну «Куб»: Віктар Юрко, Наталля Бобрык, Святлана Захожая.

Жылыя шматпавярховыя дамы (больш за 3 паверхаў)

Пабудовы:

Дыплом першай ступені — Жылы комплекс «Рыбная вёска-2» у Калінінградзе — творчы калектыў «S.P.A.C.E. Architects»: Валянцін Івашкоў, Сяргей Фурдуй, Вячаслаў Генэ.

Праекты:

Дыплом другой ступені — Жылыя дамы ў г Мінску па вул. Захарава — архітэктурная студыя «Арх-Нова»: Валовіч, Баярына, Петух, Савін.

Паказальна, што ў раздзеле пабудоў шматпавярховыя жылыя будынкі былі прадстаўленыя толькі двума праектамі, у раздзеле праектаў увогуле адным. 

Прамысловыя комплексы, будынкі і збудаванні

Пабудовы:

Дыплом другой ступені — Завод электрарухавікоў SEW-EURODRIVE ў СЭЗ «Мінск» — творчы калектыў VIASET: Дражын, Герус, Васілеўская, Пятроўскі, Турок, Мікіценка, Пішчалаў.

Праекты:

Дыплом першай ступені — Шматфункцыянальны комплекс ALUTECH па перапрацоўцы алюмініевай сыравіны ў СЭЗ «Мінск» — творчы калектыў VIASET і Architekten Wannenmacher + Möller GmbH: Дражын, Герус, Рахманько, Мікіценка, Міцько, Пятроўскі, Пішчалаў, Ваненмахер.

Дыплом другой ступені — Рэканструкцыя тэрыторыі па пр. Партызанскім, 8 у Мінску — творчы калектыў «Мінскпраекта»: Галіна Перліна, Андрэй Хворык, Марыя Крамко.

Грамадскія будынкі і збудаванні:

Аб'екты медыцынскага прызначэння

Пабудовы:

Дыплом першай ступені — спальны корпус на 150 месцаў дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага комплексу «Світанак» Пінскага раёна — творчы калектыў «Брэстпраекта»: Яўген Крапіўны, Фёдар Дзмітрычкоў, Раман Анісімаў, Дзіяна Ляшук.

Дыплом другой ступені — кардыятэрапеўтычны і кардыяхірургічны карпусы Магілёўскай абласной бальніцы — творчы калектыў інстытута «Магілёўграмадзянпраект»: Вольга Дольнікава, Алена Мацвіцэўскіх, Людміла Юркавец, Вольга Слаўнова, Алена Садкова, Уладзіслаў Чаховіч.

Будынкі ўнікальныя, шматфункцыянальныя, аб'екты культурна-масавага прызначэння

Пабудовы:

Дыплом першай ступені — Шматфункцыянальны комплекс «Фарфоравы» са стварэннем ландшафтна-пешаходнага бульвара «Сухое рэчышча ракі «Пераспа» ў Мінску — творчы калектыў інстытута «Мінскграмадзянпраект»: В. Рондаль, І. Р. Рондаль, Дарожкіна, І. Л. Рондаль, Дзееў, Сіўцоў, Эльяшэвіч, Чэпікава, Гермацкая.

Дыплом першай ступені — Шматфункцыянальны комплекс на праспекце Пераможцаў у г. Мінску — творчы калектыў VIASET і Творчай майстэрні-7: Дражын, Ціханчук, Рахманько, Сідарэвіч, Пішчалаў, Цэйтлін, Афанасьеў, Лукашэвіч, Навумовіч.

Праекты: 

Дыплом другой ступені — Акадэмія Дзюдо. Ніжні Ноўгарад — Дзівеева — творчая майстэрня архітэктара Школьнікава Б.Э.: Школьнікаў, Францкевіч, Весніна, Кандратава.

Дыплом другой ступені — Лаўнж-зона на тэрыторыі прафілакторыя БНТУ — творчы калектыў: Марыя Кунцэвіч, Аляксандр Згіроўскі.

Будынкі гандлёвых комплексаў, цэнтраў, крам, рынкаў, прадпрыемстваў грамадскага харчавання

Пабудовы:

Дыплом першай ступені — Гандлёва-забаўляльны комплекс «Мінск Сіці Мол» — творчая майстэрня архітэктара Школьнікава Б.Э.: Школьнікаў, Францкевіч, Казусёнак, Весніна, Мацвееў, Кандратава.

Дыплом другой ступені — Шматфункцыянальны будынак «Камелот» з убудаванай мэблевай крамай па вул. Мазурава, 1 у г. Мінску — творчы калектыў «ПГП» (Праектаванне горна-рудных прадпрыемстваў): Плюснін, Казлова, Салавей.

Праекты:

Дыплом другой ступені — Будаўніцтва цэнтра вольнага часу з аб'ектам грамадскага харчавання па вул. Будзёнага, 26 у г. Брэсце — творчы калектыў «Брэсцкай інжынернай групы»: Раманюк.

Будынкі ўстаноў адукацыі

Пабудовы:

Дыплом другой ступені — вучэбна-лабараторны корпус установы адукацыі «Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк» — творчы калектыў «Белпрампраекта»: Дзяніс Патапенка, Сяргей Стральцоў.

Праекты:

Дыплом другой ступені — Забудова часткі тэрыторыі Кобрынскага ўмацавання мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» пад «Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі» — творчы калектыў інстытута «Ваенпраект»: Падалінская, Буцяноў.

Будынкі фінансавых устаноў, офісаў, адміністрацыйныя будынкі рознага прызначэння

Праекты:

Дыплом першай ступені — Адміністрацыйны будынак у квартале паміж вуліцамі Старавіленскай і Максіма Багдановіча ў г. Мінску — Архітэктурная студыя «Арх-Нова»: Валовіч, Баярына, Петух, Багдановіч.

Дыплом другой ступені — Адміністрацыйны будынак на вул. Ляўкова ў г. Мінску — творчы калектыў VIASET: Дражын, Ціханчук, Пятроўскі, Пішчалаў.

Культавыя будынкі

Праекты:

Дыплом другой ступені - Храм святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі па вуліцы Трасцянецкай у Мінску - майстэрня «Прохрам»: Астравумаў, Аскарава, Васіна, Заблоцкая.

Горадабудаўнічыя комплексы, планіроўка і забудова населеных месцаў

Праекты:

Дыплом другой ступені - Рэканструкцыя з комплекснай рэгенерацыяй Спаса-Еўфрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра ў г. Полацку Беларускай Праваслаўнай Царквы — творчы калектыў інстытута «Мінскграмадзянпраект»: Даніленка, Кратовіч, Неўдах, Жышчанка, Аўдзеенка, Сіўцоў.

Дыплом другой ступені - Забудова мікрараёна Лошыца 5 у Мінску — творчы калектыў «Мінскпраекта»: Галіна Перліна, Андрэй Хворык, Анжаліка Лапух.

З усімі праектамі, у тым ліку тымі, якія не занялі ніякіх месцаў, можна азнаёміцца ў архіве Беларускага саюза архітэктараў.

Як заўсёды нацыянальны конкурс атрымаўся даволі пярэсты па якасці архітэктуры і падачы, але варта таксама адзначыць, што ў многіх намінацыях адсутнічала канкурэнцыя, бо было пададзена мала праектаў — ці то ад недастатковай інфармаванасці, ці то ад празаічнай адсутнасці творчасці ў многіх галінах беларускага дойлідства, такіх як манументальнае мастацтва ці шматпавярховая жылая забудова, у якой галоўным паказчыкам паспяховасці застаецца колькасць квадратных метраў і машына-месцаў, а зусім не мастацкія вартасці.

Чытайце таксама:

Актывісты б’юць трывогу: рэканструкцыя кінатэатра «Масква» незаконная

Архітэктурныя творы аўтара бела-чырвонага-белага сцяга прызнаныя Сусветнай спадчынай ЮНЕСКА

На беразе вадасховішча Дразды пабудавалі незвычайны будынак. Што ў ім

Ф. Раўбіч