Экстрэмісцкімі прызналі тэлеграм-канал і лагатып Скарынаўскай бібліятэкі ў Лондане і тыкток Франака Вячоркі
«Экстрэмісцкімі» таксама прызналі яшчэ з паўтара дзясятка ініцыятыў.
27.10.2023 / 12:21
Telegram-канал бібліятэкі і музея імя Францішка Скарыны ў Лондане прызнаны «экстрэмісцкім».
Адпаведнае рашэнне прынята судом Лідскага раёна 23 кастрычніка. «Экстрэмісцкім» таксама прызнаны і лагатып тэлеграм-канала.
Таксама другі раз «экстрэмісцкім» быў прызнаны тэлеграм-канал «Вясна | Брэст» — 24 кастрычніка судом у Баранавічах. У мінулым годзе гэта ўжо зрабіў суд Чыгуначнага раёна Гомеля.
Таксама «спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў» папоўнілі:
- Telegram-каналы і чаты «Экспозиция революционного анархизма (Э.Р.А)», «NSDAP», «UANTIFA 161»;
- Instagram-старонка «binklby»;
- відэа «Эля i Сяргей. Самая пратэсная пара Маладзечна»;
- старонкі ў сацсетках і лагатып «Nadzie info Belarus in UK»;
- сайт «Информ-Прогулка»;
- Telegram-канал «Квят-агляд» і ягоны лагатып;
- суполка ва «УКантакце» «ПРАСТОРА КХ»;
- тыкток-старонкі «Моладзевы блок», «Franak Viacorka», «ЗБС», «Belsat TV», «Politzek.mе», «minano», «Илья Соленков».