Аршанец скраў у суседкі вядро пяску. Быў суд
Урывак з судовай пастановы па незвычайнай справе публікуе тэлеграм-канал «Віцебск выйшаў на шпацыр».
26.10.2023 / 23:01
У пастанове гаворыцца, што грамадзянін «таемна» «здзейсніў крадзеж аднаго вядра пяску, які належыць Ш., тым самым прычыніў апошняй матэрыяльную шкоду на суму 10 рублёў». У суд аршанец не з'явіўся, але да разгляду справы сваю віну прызнаваў.
«Заслухаўшы пацярпелую Ш., даследаваўшы пісьмовыя матэрыялы справы, ацаніўшы сабраныя і разгледжаныя доказы ў іх сукупнасці і ўзаемасувязі, суд прыйшоў да высновы, што віна 3. цалкам даказаная», — гаворыцца ў пастанове.
Аршанца аштрафавалі на карысць дзяржавы на дзве базавыя, то-бок на 74 рублі.