За суткі беларусы сабралі 5000 еўра для Аліны Нагорнай і Ігара Случака

Усяго суткі спатрэбіліся беларусам, каб сабраць неабходныя на першы час эміграцыі 5000 еўра для сямʼі актывістаў, якіх эвакуяваў «Байсол».

26.10.2023 / 19:45

Збор пакуль не закрыты, ён даступны па спасылцы, як паведамляе Андрэй Стрыжак.

Пра тое, што сямʼя Ігара Случака і Аліны Нагорнай эвакуяваная ў Вільню, стала вядома ўчора. Аліна і Ігар вядомыя як абаронцы моўных правоў беларусаў. У іх двое дзяцей. 

Nashaniva.com