У Наваполацку выпала столькі снегу, што ФК «Нафтан» просіць заўзятараў дапамагчы расчысціць поле
Абʼява з просьбай дапамагчы падрыхтаваць поле да суботняй гульні з ФК «Славія» (Мазыр) зʼявілася ў сацсетках ФК «Нафтан» (Наваполацк).
26.10.2023 / 18:10
Поле на стадыёне «Атлант» у Наваполацку. Фота: ФК «Нафтан»
«Нам патрэбна ваша дапамога не толькі на трыбунах, але і за дзень да гульні. У сувязі з пагаршэннем надворʼя ўтварылася вялікае снежнае покрыва на газоне нашага стадыёна «Атлант». Просім вашай дапамогі ў правядзенні «суботніка» па ачышчэнні травянога пакрыцця.
Вітаюцца свой інвентар і добры настрой! Мы будзем удзячныя кожнаму з вас!» — піша прэс-служба каманды.