У акупаваным Бярдзянску знішчылі чатырох супрацоўнікаў ФСБ — украінская разведка

23 кастрычніка ў акупаваным Бярдзянску Запарожскай вобласці шляхам падрыву быў знішчаны аўтамабіль, у якім знаходзілася чацвёра прадстаўнікоў ФСБ, паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі.

26.10.2023 / 11:05

Акцыю помсты прадстаўнікі ўкраінскага руху супраціву здзейснілі на вуліцы Мічурына паблізу гатэля Jasmin Guest-House, які фээсбэшнікі ператварылі ў свой штаб.

Сярод забітых — расійскі вайсковец, які катаваў мясцовых грамадзян.

Пасля падрыву мясцовы калабарант распарадзіўся павялічыць каменданцкую гадзіну, а прадстаўнікі расійскіх спецслужбаў неадкладна пакінулі гатэль.

Nashaniva.com