Памёр мастак Уладзімір Лукашык

Мастак, ілюстратар гістарычных кніг, пражыў 70 гадоў. Нам засталіся яго цудоўныя ілюстрацыі.

25.10.2023 / 10:03

Уладзімір Лукашык

Уладзімір Лукашык нарадзіўся 17 сакавіка 1953 года ў Мінску. Ён працаваў у станковай і кніжнай графіцы, быў дызайнерам, педагогам.

Уладзімір Лукашык ілюстраваў такія вядомыя кнігі, як культавая кніга пачатку 1990-х «Меч князя Вячкі», «Гаспадар-камень» Генрыха Далідовіча, «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі»Пятра Васючэнкі, «Міндаўг: пачатак гаспадарства» Алеся Краўцэвіча, зрабіў эскіз манеты да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы.

Ілюстрацыя да кнігі «Меч князя Вячкі»

Ілюстрацыя да кнігі «Меч князя Вячкі»

Ілюстрацыя да кнігі «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі»

Ілюстрацыя да кнігі «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі»

Ілюстрацыя да кнігі «Жылі-былі паны Кубліцкі ды Заблоцкі»

Манета да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы

Чытайце таксама:

Памёр Алег Ульянаў

Памерла Луіза Глюк — лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2020 года

Памерла Міраслава Русак

Nashaniva.com