Дэніэл Рэдкліф здымае дакументальны фільм пра свайго дублёра, які пацярпеў падчас здымак «Гары Потэра»

Фільм раскажа гісторыю гімнаста і каскадзёра Дэвіда Холмса, якога выбралі на ролю дублёра акцёра.

24.10.2023 / 21:58

Холмс і Рэдкліф працавалі разам на працягу 10 гадоў, але на здымках перадапошняга фільма пра Гары Потэра з каскадзёрам здарыўся няшчасны выпадак. Дэвід выконваў трук у сцэне з выбухам, падчас якой атрымаў траўму пазваночніка і застаўся паралізаваны.

Дэніэл Рэдкліф выступіў выканаўчым прадзюсарам дакументалкі, якая будзе называцца «Дэвід Холмс: хлопчык, які выжыў» (David Holmes: The Boy Who Lived). Прэм'ера адбудзецца ўжо 15 лістапада на HBO.

Чытайце таксама:

«Энкавэдэшнік амаль плача, што гінуць невінаватыя». Водгук на фільм «На іншым беразе». І на мора памылак у ім

«Востраў. 2029». Літоўцы знялі антыўтопію пра будучыню адносін з Беларуссю

Серыял на выхадныя. «Падзенне дому Ашэраў»

Nashaniva.com