Лукашэнка распавёў, які «знакавы абʼект» пабудуюць у Мінску

Александр Лукашэнка 24 кастрычніка праводзіў сустрэчу з моладзевым актывам. Яе прымеркавалі да 105-гадовага юбілею УЛКСМ і да 10-годдзя адкрыцця Палаца Незалежнасці, паведамляе яго прэс-служба.

24.10.2023 / 13:35

На сустрэчу прыйшлі актывісты Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, фіналісткі конкурсу «Міс Беларусь — 2023», ветэраны камсамольскага руху, пішуць дзяржаўныя СМІ. 

Падчас сустрэчы Лукашэнка назваў, якое «знакавае» будаўніцтва чакае сталіцу. 

Гэта «маштабны выставачны комплекс каля мінскай кальцавой дарогі. Па форме ён будзе выкананы ў выглядзе бусла, які ляціць. Гэты цэнтр патрэбны, каб людзі прыходзілі і ганарыліся дасягненнямі краіны», — піша лукашэнкаўская прэс-служба.

Nashaniva.com