Аўтара блога пра Столін абвінавачваюць у «вымаганні»
Паводле паведамлення праўладнага тэлеграм-канала, Аляксандра Ігнацюка, аўтара блога «Пра Столін», падазраюць у вымаганні «пад пагрозай распаўсюджвання паклёпніцкіх звестак у яго ютуб-канале», заўважыў Reform.by.
23.10.2023 / 22:22
На відэа Ігнацюк у кайданках кажа, што здымае для канала «грамадска значны палітычны кантэнт», і заяўляе, што яго затрымалі за ўчыненыя ім дзеянні ў 2022 годзе.
«У гэтым годзе я супрацоўнічаў з экстрэмісцкімі фарміраваннямі, аказваў ім садзейнічанне, таму ў дачыненні да мяне распачата крымінальная справа», — кажа Ігнацюк.
Ігнацюка затрымалі ў жніўні 2023 года па абвінавачанні ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».
Чытайце таксама: