Памёр самы стары сабака ў свеце. Ён пражыў 31 год
Бобі памёр 21 кастрычніка ў сябе дома ў партугальскай вёсцы Канкейруш, дзе ён пражыў усё жыццё з сям'ёй Кошта.
23.10.2023 / 14:35
Бобі ў 2022 годзе. Фота: guinnessworldrecords.com
Сабака Бобі з Партугаліі памёр ва ўзросце 31 года, гаворыцца ў артыкуле на сайце кнігі.
«Бобі пражыў 31 год і 165 дзён. Ён памёр 21 кастрычніка ў сябе дома ў партугальскай вёсцы Канкейруш, дзе пражыў усё жыццё з сям'ёй Кошта», — паведамляецца ў артыкуле.
У лютым 2023 года Бобі трапіў у Кнігу рэкордаў Гінеса як сабака, які жыў найдаўжэй, яму на той момант было больш за 30 гадоў. Дату нараджэння Бобі пацвердзілі ў SIAC — партугальскай урадавай базе гадаванцаў Нацыянальнага саюза ветэрынараў. Для яго пароды, Рафейру ду Алентэжу, сярэдняя працягласць жыцця складае ад 12 да 14 гадоў.
Чытайце таксама:
Аўчарку Байдэна выселілі з Белага дома. Яна адзінаццаць разоў укусіла агентаў Сакрэтнай службы