Кіраўнік «ДНР» узнагародзіў прапагандыста Салаўёва званнем Героя
Кіраўнік акупаванай «ДНР» Дзяніс Пушылін заявіў, што прысвоіў расійскаму прапагандысту Уладзіміру Салаўёву званне «Героя ДНР».
23.10.2023 / 12:09
Уладзімір Салаўёў. Фота: Дзяніс Пушылін / Telegram
«Акрамя інфармацыйнага фронту, на якім Уладзімір Рудольфавіч актыўна падтрымлівае Данбас доўгія гады супрацьстаяння, ён увесь перыяд СВА (так расійская прапаганда называе вайну ва Украіне. — «НН») — часта на перадавой. Мала засталося месцаў, дзе ён не пабываў — у самай гушчы падзей, прычым тое, што ён робіць, як дапамагае, шмат у чым застаецца за кадрам», — заявіў прызначаны Расіяй «кіраўнік» акупаванай часткі Данецкай вобласці Украіны.
Уладзімір Салаўёў — самая адыёзная фігура расійскай прапаганды. У 2022 годзе ЕС, ЗША, Канада, Вялікабрытанія і іншыя краіны ўвялі супраць яго персанальныя санкцыі.