Чароўны свет беларускіх павукоў: такімі вы іх яшчэ не бачылі ФОТЫ
Фатограф «Анлайнера» Аляксандр Ружачка ўсё лета высочваў беларускіх павукоў. Вынікам стала гэта серыя здымкаў, якую апублікаваў партал.
22.10.2023 / 15:51
Павукі, што трапілі ў кадр, цалкам бяспечныя для чалавека. У Беларусі водзяцца два павукі, якія тэарэтычна здольныя ўкусіць: прыгожая аргіёпа Бруніха (самец не кусаецца, укус самкі падобны да ўкусу асы і бяспечны; але нават пры жаданні цяжка прымусіць яе кусацца), а таксама паўднёварускі тарантул (укус больш балючы, гэтага павука таксама няпроста прымусіць кусацца).
Фота тут і далей: «Анлайнер»