Статкевіча за апошнія пяць месяцаў пяць разоў кідалі ў ШІЗА
Мікалая Статкевіча менш чым за паўгода пяць разоў адпраўлялі ў штрафны ізалятар. Яго жонка Марына Адамовіч атрымала ліст ад кіраўніцтва калоніі.
22.10.2023 / 11:49
Мікола Статкевіч. Фота: «Наша Ніва»
У адказе з калоніі гаворыцца, што да палітзняволенага з 10 мая 2023 года прымянялі спагнанні дзевяць разоў.
Нібыта за «невыкананне законных патрабаванняў адміністрацыі папраўчай установы» і іншыя «парушэнні» палітвязня пазбавілі спатканняў, пасылак і лістоў. Яго пяць разоў штомесяц кідалі ў штрафны ізалятар.
Палітык Мікола Статкевіч быў затрыманы 31 мая 2020 года. Праз паўтара года ён быў асуджаны на 14 гадоў калоніі асобага рэжыму. Пакаранне адбывае ў Глыбокім. Ад сярэдзіны лютага ад яго няма вестак.