Ціханоўская: Я рада, што ў беларусаў ёсць такі саюзнік, як Малдова

Святлана Ціханоўская сустрэлася ў Кішынёве з прэзідэнтам краіны Маяй Санду. Яны абмеркавалі сітуацыю ў Малдове і Беларусі, супрацоўніцтва на міжнароднай арэне.

21.10.2023 / 15:40

Святлана Ціханоўская і Мая Санду. Фота: ОСЦ

Ціханоўская распавяла аб рашэнні дэмакратычных сіл дабівацца еўрапейскай перспектывы для Беларусі і выказала словы падтрымкi прэзідэнтцы Малдовы на iх шляху да Еўропы, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.

«Мяркую, гэты візіт у Малдову адкрывае новую старонку беларуска-малдоўскіх адносін. Нашы народы прайшлі праз розныя выпрабаванні. Цяпер нас аб'ядноўваюць супольныя каштоўнасці і агульныя мэты. Я рада, што ў беларусаў ёсць такі саюзнік, як Малдова», — падкрэсліла Святлана Ціханоўская.

Nashaniva.com