Па Магілёве сёння палову дня бегаў табун коней. І не было рады
Табун коней бесперашкодна бегаў па горадзе з самай раніцы. Налічылі 22 жывёліны.
21.10.2023 / 14:09
Фота: Mogilev Online
Коней заўважылі ў мікрараёне Юбілейны.
«Нашы чытачы налічылі там 22 коней і двух жарабят. Кажуць, што, перабягаючы дарогу, яны ўжо пашкодзілі машыну дарожнікаў. Таксама чытачы кажуць, што ўжо выкліканая міліцыя, але зрабіць пакуль ніхто нічога не можа», — пісала выданне Mogilev Online.
Фота: Mogilev Online
Хоць коней у Магілёве заўважаюць рэгулярна, «табун у такой колькасці — з'ява ўсё ж такі нячастая». Як правіла, гаспадароў коней выявіць не атрымліваецца, і праз нейкі час яны «вяртаюцца дадому, адкуль прыйшлі». А потым зноў вяртаюцца на магілёўскія вуліцы.
Фота: Mogilev Online
У выніку коней нарэшце забралі гаспадары, прадстаўнікі дыяспары ромаў.
Чытайце таксама: