У Слоніме настаўніцу з 20-гадовым стажам асудзілі за захоўванне кнігі па гісторыі
Згодна з пастановай суда, слонімскай настаўніцы прызначаны штраф у памеры 10 базавых велічыняў (370 рублёў) з канфіскацыяй персанальнага камп'ютара за тое, што ў яе была кніга Анатоля Тараса «Краткий курс истории Беларуси IX—XXI вв.», піша «Вясна».
20.10.2023 / 17:41
На судовым паседжанні жанчына распавяла, што прыкладна ў 2018 годзе набыла кароткі курс гісторыі Беларусі ў адной з кнігарняў для патрэб дачкі-школьніцы. Улетку яна прыбіралася ў кватэры і, убачыўшы гэтую кнігу ў добрым стане, вырашыла яе прадаць, як непатрэбную. Аб'ява было актыўная на працягу двух месяцаў.
Пакупнікоў не знайшлося, у сувязі з чым кнігу яна, хутчэй за ўсё, здала ў макулатуру. Пра тое ж, што кніга прызнана «экстрэмісцкім матэрыялам», нават не падазравала, адзначыла сланімчанка ў судзе.
Чытайце таксама:
Інжынерку з «Паліміра» пакаралі за «экстрэмізм у сацыяльнай сетцы»
У Брэсце затрымалі караціста, нібыта за здымкі вайсковай тэхнікі
Магілёўца затрымалі за ўдзел у марафоне салідарнасці з палітвязнямі ў 2021-м