Міністр абароны Ізраіля назваў тры этапы вайны з ХАМАС

Першы этап, па словах Ёва Галанта, на якім цяпер знаходзіцца ізраільская армія, прадугледжвае нанясенне ўдараў з выкарыстаннем авіяцыі, а «затым з наземнымі манеўрамі», каб знішчыць баевікоў ХАМАС і нанесці шкоду іх інфраструктуры, піша РБК.

20.10.2023 / 15:29

Ёў Галант. Фота: Menahem Kahana / Pool Photo via AP)

Другі этап прадугледжвае баявыя дзеянні меншай інтэнсіўнасці, працу над «ліквідацыяй асяродкаў супраціву».

Трэці этап уключае «стварэнне новага рэжыму бяспекі ў сектары Газа, зняцце з Ізраіля адказнасці за штодзённае жыццё сектара Газа і стварэнне новай рэальнасці ў частцы бяспекі жыхароў Ізраіля».

Чытайце таксама:

Ізраільскія спецслужбы арыштавалі аднаго з заснавальнікаў ХАМАС

Байдэн: Мы не можам дапусціць, каб такія тэрарысты, як ХАМАС, і такія тыраны, як Пуцін, перамаглі

«Нават падчас вайны адчуваю сябе больш абароненай, чым у Беларусі». Беларуска расказала, як цяпер жывецца ў Ізраілі

Nashaniva.com