Загінулага беларускага ваяра пахаваюць у Івана-Франкоўскай вобласці

Раней стала вядома, што ў ноч з 6 на 7 кастрычніка загінулі два беларускія добраахвотнікі — снарад разарваўся каля машыны, у якой яны ехалі.

20.10.2023 / 11:51

Ілюстрацыйны здымак. Фота: прэс-служба палка Каліноўскага

Аднаго з беларускіх добраахвотнікаў пахаваюць у горадзе Каламыя Івана-Франкоўскай вобласці. 

«7 кастрычніка гераічна загінуў вайсковец з пазыўным «Бахус». Ён — беларускі ваяр, які мужна бараніў волю і незалежнасць Украіны, служыў у палку імя Кастуся Каліноўскага.

Для нас гібель кожнага абаронцы Украіны — вялікі боль. Таму ад імя Каламыйскай абшчыны выказваю спачуванні родным і блізкім з нагоды гэтай цяжкай страты», — напісаў мэр горада Багдан Станіслаўскі.

Пахаваюць ваяра заўтра, 21 кастрычніка, на Алеі Славы ў Каламыі. 

21 кастрычніка таксама абвешчана Днём жалобы ў Каламыйскай грамадзе.

Чытайце таксама:

Ва Украіне загінулі яшчэ два беларускія добраахвотнікі. Яны ваявалі на бахмуцкім кірунку

Nashaniva.com