Арына Сабаленка спыніла свой выбар на машыне за 260 тысяч даляраў

Аўтамабіль развівае хуткасць да 305 км/г.

20.10.2023 / 08:46

Арына Сабаленка. Фота з яе інстаграма

Першая ракетка свету апублікавала ў сваім інстаграме фота з Маямі з новай машынай.

Мяркуючы з фота, выкладзеных у інстаграме, гэта Lamborghini Urus, красовер ад італьянскага вытворцы аўтамабіляў, робіць здагадку «Прессбол».

У Urus — 4,0-літровы V8-рухавік вытворчасці Audi магутнасцю 650 к. с. Аўтамабіль развівае хуткасць да 305 км/г.

У ЗША такая машына каштуе каля 260 тысяч даляраў.

Арына Сабаленка стала першай ракеткай свету ў сярэдзіне верасня па выніках Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе.

Цяпер яна апярэджвае польку Ігу Свёнтак, якая ідзе на 2-м месцы на 836 балаў (у беларускі 9381 рэйтынгавы бал, у полькі — 8545).

Больш паспяховае выступленне на выніковым турніры наймацнейшых тэнісістак свету, што пачнецца ў мексіканскім Канкуне ў канцы кастрычніка, пакіне Арыну на першым месцы ў рэйтынгу да пачатку наступнага года.

За ўсю кар'еру Сабаленка зарабіла 19 мільнаў 729 тысяч 563 даляры. Цяпер яна жыве ў сонечнай Фларыдзе.

Чытайце таксама:

Арына Сабаленка афіцыйна стала першай ракеткай свету

Ахоўнік стадыёна «Вегаса» не пускаў лідара «Даласа» на матч НХЛ

У Швецыі бясследна знік 20-гадовы гулец «Мілана»

Nashaniva.com