Лукашэнка ўвёў новыя абмежаванні для рэзідэнтаў «недружалюбных» краін
Для прадпрыемстваў, заснавальнікамі якіх з'яўляюцца асобы з «недружалюбных» краін, абмежаваны продаж нерухомай маёмасці, а для транспарту краін Еўрасаюза падвысяць кошт страховак і паслуг па перагрузцы і перачэпцы. Гэтыя і іншыя меры прадугледжаныя ўказам № 326, які 19 кастрычніка падпісаў Аляксандр Лукашэнка, піша Office Life.
19.10.2023 / 22:26
Тэкст дакумента пакуль не апублікаваны. Але ў значнай частцы ён фактычна прадаўжае тэрмін дзеяння ўказа № 93 ад 14 сакавіка 2022 года «Аб дадатковых мерах па забеспячэнні стабільнага функцыянавання эканомікі».
Новым з'яўляецца ўвядзенне механізма адчужэння грамадзянамі «недружалюбных» краін доляў у статутных фондах (акцый), якія ім належаць, а таксама нерухомай маёмасці беларускіх прадпрыемстваў. Зараз такія пагадненні будуць магчымыя толькі з дазволу ўрада і пры ўмове выплаты ў мясцовы бюджэт 25% рынкавага кошту адчужанай маёмасці.
Акрамя таго, Саўміну дазволена павялічваць памеры страхавых унёскаў пры куплі беларускіх полісаў аўтастрахавання для транспартных сродкаў з дзяржаў, якія разарвалі з Беларуссю двухбаковыя пагадненні аб абавязковым страхаванні грамадзянскай адказнасці.
Верагодна, таксама будзе павышаны кошт паслуг па перагрузцы і перачэпцы для грузавога транспарту краін ЕС, бо для юрыдычных асоб, якія аказваюць ім такія паслугі, устаноўлены дадатковы збор у памеры 0,8 базавай велічыні з кожнай паслугі.
Указ № 93 быў прыняты пасля ўвядзення шэрагам краін санкцый супраць Беларусі. Ён быў названы мерай, якая ўводзіць абмежаванні ў адказ для рэзідэнтаў «недружалюбных» краін.
Чытайце таксама:
Лукашысты прыгразілі зрабіць захады ў адказ на новыя заходнія санкцыі
Галоўчанка: Кожны дзень перад намі ставяць новыя выклікі, якія патрабуюць нетрывіяльных рашэнняў