Еўрапейскія дыпламаты прыйшлі да будынка Вярхоўнага суда, каб выказаць салідарнасць з Віктарам Бабарыкам
У Вярхоўным судзе на сёння прызначана пасяджэнне па справе Бабарыкі, які быў асуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі. Пасяджэнне, напэўна, звязана з пытаннем адбывання пакарання асуджанымі экс-супрацоўнікамі Белгазпрамбанка.
19.10.2023 / 13:32
Фота: пасольства Германіі
У Вярхоўным судзе на сёння прызначана пасяджэнне па справе Бабарыкі, які быў асуджаны да 14 гадоў пазбаўлення волі. Пасяджэнне, напэўна, звязана з пытаннем адбывання пакарання асуджанымі экс-супрацоўнікамі Белгазпрамбанка.
«Прадстаўніца Пасольства Германіі ў Мінску разам з прадстаўнікамі іншых дыпмісій у Беларусі прыйшлі сёння да будынка суда да пачатку пасяджэння, каб выказаць сваю салідарнасць з Віктарам. Ад Бабарыкі няма вестак ужо шмат месяцаў. Апошняй навіной стала тое, што ў канцы красавіка 2023 года ён быў змешчаны ў бальніцу ў Наваполацку, а да гэтага на працягу доўгага часу знаходзіўся ў небяспечных для здароўя турэмных умовах. Федэральны ўрад Германіі патрабуе вызвалення палітвязняў у Беларусі», — гаворыцца ў заяве нямецкіх дыпламатаў.
Пра асуджанага на 14 гадоў калоніі экс-старшыню Белгазпрамбанка і экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты няма інфармацыі з 25 красавіка.
Чытайце таксама:
«Белпол»: У Віктара Бабарыкі — збоі ў сэрцы