Мінздароўя Газы заявіла, што ў выніку ўдару па бальніцы «Аль-Ахлі» загінуў 471 чалавек. Ізраіль сумняваецца

Міністэрства аховы здароўя Газы таксама заявіла пра амаль 3500 забітых з пачатку ваеннага канфлікту. Прычым у гэтых звестках не ўлічваецца ліквідацыя не менш за 1500 тэрарыстаў на тэрыторыі Ізраіля, піша Newsru.co.il.

18.10.2023 / 15:40

Фота: прэс-служба ЦАХАЛ

Мінздароўя Газы адзначае, што сярод забітых і параненых мноства жанчын і дзяцей.

Міністэрства заявіла пра 471 забітага і 314 параненых у выніку ўдару па бальніцы «Аль-Ахлі». 28 чалавек у крытычным стане.

Newsru.co.il адзначае, што звесткі аб ахвярах удару каля бальніцы «Аль-Ахлі» выглядаюць абсалютна непраўдападобна на фоне кадраў з месца здарэння, на якіх відаць да 20 аўтамабіляў на паркоўцы, якім была нанесена шкода, але не відаць ніякіх разбураных будынкаў і бальнічных памяшканняў.

Улады Ізраіля сцвярджаюць, што каля бальніцы «Аль-Ахлі» выбухнула ракета, «няўдала» выпушчаная з сектара Газа, а ЦАХАЛ да гэтай трагедыі дачынення не мае.

Чытайце таксама:

ЦАХАЛ паказаў здымкі бальніцы «Аль-Ахлі» ў Газе да і пасля выбуху і сцвярджае, што слядоў авіяўдару няма

Ізраіль публікуе гутарку, як сцвярджаецца, паміж баевікамі ХАМАС. Тыя абмяркоўваюць запуск ракеты па бальніцы ў сектары Газа

У бальніцу ў Газе патрапіла ракета, загінулі сотні людзей. Бакі вінавацяць адзін аднаго 

Nashaniva.com