Локшына ўдон з грыбамі і курыцай. Рэцэпт простага, але і арыгінальнага гарачага

Салодкая, але пры гэтым трохі вострая гарачая локшына з курыцай і грыбамі гатуецца менш чым 30 хвілін.

21.10.2023 / 07:30

Фота: WePro / Getty Images

Локшына ўдон, якая родам з японскай кухні, вырабляецца з пшанічнай мукі і адрозніваецца ад звыклай тым, што яна даволі тоўстая і цвёрдая. Гэтая макарона вельмі добра ўсмоктвае соусы, таму галоўная задача — зрабіць да яе якасную падліўку з рознымі адценнямі смакаў.

Вам спатрэбіцца:

Арыгінальны соус:

Калі нейкіх складнікаў у вас няма, вы можаце паспрабаваць больш простую камбінацыю: напрыклад, спалучыць, соевы соус, соус тэрыякі, імбір і часнык — гэтага таксама будзе дастаткова.

Як гатаваць:

  1. Гатуйце локшыну ў адпаведнасці з інструкцыямі на ўпакоўцы. Добра зліце ваду і адразу прамыйце халоднай вадой. Адкладзіце ўбок.
  2. Прыгатуйце соус: змяшайце ўсе складнікі падліўкі ў місцы і ўзбіце да аднастайнасці.
  3. Згатуйце мяса: нагрэйце аліўкавы алей у вялікай патэльні, дадайце кавалачкі курыцы і смажце, пакуль курыца не пачне злёгку падпякацца. Дадайце грыбы і гатуйце яшчэ пару хвілін, пакуль грыбы не пачнуць падрумяньвацца.
  4. Дадайце локшыну і прыгатаваны соус у патэльню, добра змяшайце і варыце, пакуль локшына не прагрэецца. Упрыгожце зялёнай цыбуляй і падавайце страву гарачай.

 

Больш рэцэптаў:

Тры рэцэпты макароны, якія варта дадаць у меню

Традыцыйныя шведскія фрыкадэлькі з пюрэ і бруснічным соусам

Як правільна прыгатаваць хатнія запасы і не атруціцца імі?

«Гэта, натуральна, не суперфуд». Чым карысная і шкодная бульба і як часта яе есці?

Nashaniva.com