Ізраіль публікуе гутарку, як сцвярджаецца, паміж баевікамі ХАМАС. Тыя абмяркоўваюць запуск ракеты па бальніцы ў сектары Газа

Міністэрства замежных спраў Ізраіля апублікавала, як сцвярджае, перахопленую размову паміж двума баевікамі ХАМАС, у якой яны абмяркоўваюць, што бальніца «Аль-Ахлі» ў Газе была атакаваная ракетай, выпушчанай з сектара Газа. 

18.10.2023 / 11:29

Hamas terrorists in their own voices:

Listen to the conversation between Hamas operatives as they discuss the failed Islamic Jihad rocket launch on the Al-Ahli Baptist Hospital on October 17, 2023 pic.twitter.com/PUUuqE2Imu

— Israel Foreign Ministry (@IsraelMFA) October 18, 2023

— Гэта першы выпадак, калі мы бачым такое падзенне ракеты.

— Кажуць, што яна належыць палесцінскаму «Ісламскаму джыхаду». Яны гавораць, што аскепкі ад мясцовай ракеты, а не ад ізраільскай. <…>

— Яны стралялі па цэментным заводзе за бальніцай «Аль-Маамадані». Снарад даў асечку і ўпаў, — кажуць суразмоўцы.

17 кастрычніка ў 19:19 у палесцінскіх СМІ з'явіліся першыя паведамленні аб выбуху ў бальніцы «Аль-Ахлі» ў цэнтральнай частцы сектара Газа. Пазней высветлілася, што ў бальніцу ў Газе патрапіла ракета. Палесцінцы заявілі пра больш чым 800 загінулых. Бакі вінавацяць адзін аднаго. 

Чытайце таксама:

ЦАХАЛ паказаў здымкі бальніцы «Аль-Ахлі» ў Газе да і пасля выбуху і сцвярджае, што слядоў авіяўдару няма

Пасля выбуху ў бальніцы ў Газе Іарданія адмяніла чатырохбаковы саміт з удзелам Джо Байдэна

У бальніцу ў Газе патрапіла ракета, загінулі сотні людзей. Бакі вінавацяць адзін аднаго 

Nashaniva.com