У бальніцу ў Газе патрапіла ракета, загінулі сотні людзей. Бакі вінавацяць адзін аднаго 

Міністэрства аховы здароўя сектара Газа (падраздзяленне ХАМАСа) заявіла, што ізраільская ракета патрапіла ў будынак бальніцы ў Газе, з-за чаго загінула шмат людзей. Ізраільскі бок сцвярджае, што ракета належала самому ХАМАСу.

17.10.2023 / 23:16

Фота: Getty Images

Міністэрства аховы здароўя ХАМАСа паведаміла, што ў аўторак Ізраіль авіяўдарам трапіў у бальніцу Газа, перапоўненую параненымі. Ведамства паведаміла, што пры гэтым магло загінуць прынамсі 500 чалавек, а яшчэ сотні знаходзяцца пад заваламі. Паводле іншых крыніц, у бальніцы загінулі прынамсі 200 чалавек.

Ізраільскі бок адмаўляе прыналежнасць ракеты да Ізраіля. ЦАХАЛ абвінаваціў у запуску ракеты палесцінскую групоўку «Ісламскі джыхад», а ізраільскі тэлеканал «i24» паведаміў, што гэта магло быць наступствам няўдалага запуску ракеты з боку ХАМАСа.

Такога ж меркавання трымаюцца і OSINT-аналітыкі, якія лічаць, што на кадрах з Газы, хутчэй за ўсё, выяўлена прызямленне ракеты ХАМАСа, а не наступствы авіяцыйнага ўдару ЦАХАЛа.

Чытайце таксама:

«Нават падчас вайны адчуваю сябе больш абароненай, чым у Беларусі». Беларуска расказала, як цяпер жывецца ў Ізраілі

Пуцін і Нетаньяху па тэлефоне абмеркавалі сітуацыю ў Ізраілі і сектары Газа

Армія ЗША адабрала 2000 салдат для патэнцыйнага разгортвання ў Ізраілі на фоне канфлікту з ХАМАС — The Wall Street Journal

Што цяпер з адпачынкам у Егіпце, які мяжуе з Ізраілем і сектарам Газа

Nashaniva.com