«Нашы дамоўленасці выконваюцца вельмі трапна». Зяленскі пацвердзіў, што Украіна выкарыстала ракеты ATACMS

У сваім традыцыйным вячэрнім звароце прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі афіцыйна пацвердзіў, што пры атацы на аэрадромы на акупаваных Расіяй тэрыторыях Узброеныя сілы Украіны выкарысталі толькі што атрыманыя ад ЗША ракеты ATACMS.

17.10.2023 / 19:08

«Сёння асаблівая ўдзячнасць Злучаным Штатам. Нашыя дамоўленасці з прэзідэнтам Байдэнам выконваюцца. Выконваюцца вельмі трапна — «атакамсы» сябе паказалі», — сказаў прэзідэнт Украіны.

Чытайце таксама:

Заходнія медыя пацвярджаюць першае выкарыстанне ракет ATACMS ва Украіне

Украінцы нанеслі «адзін з самых сур’ёзных удараў за ўвесь час» па расійскім аэрадроме — Fighterbomber

ЗША дадуць Кіеву дальнабойныя ракеты ATACMS. Што вядома і чаму гэта важна

Nashaniva.com