«Яндэкс» абнавіў панарамы Гомеля і Магілёва, а таксама ўпершыню дадаў здымкі некалькіх іншых гарадоў
Мінулы раз маштабна Магілёў і Гомель здымалі аж у 2016 годзе, а некаторыя вуліцы і таго раней.
17.10.2023 / 15:56
Магілёўская Свята-Пакроўская царква XVII стагоддзя, адбудаваная з нуля ў апошнія гады. Фота: Яндэкс Панарамы
Здымкі абнавіліся ўвечары 12 кастрычніка, пра гэта паведамілі ў блогу «Народная карта — рэдактар Яндэкс Картаў».
Праспект Рэвалюцыі ў Барысаве. Фота: Яндэкс Панарамы
Прахадная завода «БелАЗ» у Жодзіне. Фота: Яндэкс Панарамы
Касцёл Святой Ганны ў Дзяржынску — помнік драўлянага барока XVIII ст., перароблены да непазнавальнасці. Фота: Яндэкс Панарамы
Акрамя гэтых абласнікоў былі ўпершыню дададзены на «Яндэкс Панарамы» гарады Барысаў, Жодзіна, Смалявічы і Дзяржынск. Агульная працягласць абнаўлення склала каля 1800 кіламетраў.
Раней, у жніўні гэтага года, былі абноўлены панарамы Мінска, Заслаўя і ўпершыню быў зняты Фаніпаль.