Яшчэ аднаго «чалавека года Віцебшчыны» судзілі за «экстрэмізм»

16 кастрычніка ў судзе Лепельскага раёна разглядалі справу ў дачыненні да Іллі Юрʼевіча Шэндалесава. У раскладзе суда было ўказана, што яго судзяць па артыкуле аб распаўсюджванні «экстрэмісцкай» інфармацыі, паведамляе тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю».

16.10.2023 / 23:35

 Ілля Шэндалесаў. Фота: vitebsk_info / Telegram

Вынік суда невядомы.

Шэндалесаў атрымаў званне «Чалавек года Віцебшчыны» у 2018 годзе, калі быў галоўным доктарам Лепельскай ЦРБ. На сайце медцэнтра «Лодэ» ў Мінску пазначана, што ён працуе там з 2023 года, дадае reform.by.

На мінулым тыдні стала вядома пра імавернае затрыманне загадчыка аддзялення Віцебскай абласной бальніцы Аляксандра Ганчарова. Аляксандр Валер'евіч таксама быў уганараваны званнем «Чалавек года Віцебшчыны», а ў 2020-м годзе атрымаў падзяку ад Лукашэнкі за ўнёсак у барацьбе з COVID-19.

Nashaniva.com