Армія ЗША адабрала 2000 салдат для патэнцыйнага разгортвання ў Ізраілі на фоне канфлікту з ХАМАС — The Wall Street Journal
Амерыканская армія адабрала каля 2000 салдат для разгортвання ў Ізраілі. Аб гэтым выданню паведамілі прадстаўнікі Пентагона. Таксама яны раскрылі, ці будзе амерыканская армія напрамую ваяваць за Ізраіль.
16.10.2023 / 20:57
Салдаты арміі ЗША. Фота: Michael Sugrue / Getty Images
Як паведамілі выданню The Wall Street Journal прадстаўнікі Пентагона, першапачатковая функцыя вайскоўцаў не будзе прадугледжваць прамыя баі за Ізраіль.
«Каля 2000 салдат было адабрана з усіх узброеных сіл ЗША, але пяхоты ў іх складзе не будзе. Падтрымка Ізраілю ў выпадку разгортвання будзе аказана ў першую чаргу кансультатыўная і медыцынская. Баявых дзеянняў праводзіцца не будзе», — паведамілі The Wall Street Journal у Пентагоне.
Выданне мяркуе, што падобнае рашэнне Пентагона сведчыць аб тым, што ЗША хоча падтрымаць верагодную наземную аперацыю Ізраіля ў сектары Газа.
Усяго з моманту жорсткага нападу баевікоў ХАМАС на Ізраіль было забіта больш за 1400 ізраільцян, сярод якіх былі 30 грамадзян ЗША (13 усё яшчэ лічацца зніклымі без вестак).
Для эвакуацыі амерыканскіх грамадзян з Ізраіля ўлады ЗША адправілі спецыяльны карабель, які забраў іх з порта Хайфы і адправіўся на Кіпр.
Чытайце таксама:
У Ізраілі ў выніку атакі ХАМАС загінулі чатыры беларусы
Ізраіль, падобна, упершыню ўжыў у баявых умовах лазерную сістэму СПА «Жалезны прамень»
ЦАХАЛ: У сектары Газа ліквідаваны адзін з арганізатараў «суботняй разні»