Сілавікі затрымалі кантралёрку якасці «Магілёўхімвалакна». Яна гугліла выраз «усатый таракан»

На відэа сілавікоў жанчына «прызнаецца», што пакінула абразлівы каментар у тэлеграм-канале «Карнікі Беларусі», паведамляе «Вясна».

16.10.2023 / 18:31

Мяркуючы з відэа ў праўладным тэлеграм-канале, сярод іншага, жанчыну абвінавацілі і ў тым, што яна «гугліла» выраз «усатый таракан». На скрыншоце з малюнкамі па гэтым запыце сілавікі заблюрылі твар Лукашэнкі.

Паведамляецца, што цяпер праводзяцца следчыя дзеянні ў рамках узбуджанай крымінальнай справы па арт. 369 КК Рэспублікі Беларусь («абраза прадстаўніка ўлады»).

Nashaniva.com