Пасажыр у Гродне забраў машыну ў таксіста, паехаў у бар, а там яго забілі ў бойцы
Мінулай ноччу ў Ленінскі РАУС Гродна звярнуўся 32-гадовы кіроўца таксі: пасажыр не заплаціў яму, а накінуўся і пачаў душыць рэменем ад штаноў, распавядаюць гродзенскія міліцыянты.
16.10.2023 / 16:11
Мужчыну ўдалося вырвацца і ўцячы, а нападнік скраў аўтамабіль.
Міліцыя ўвяла план «Перахоп», машыну хутка знайшлі, кіроўцы ў ёй не было.
Неўзабаве ў міліцыю прыйшло паведамленне, што каля бара адбылася бойка, адзін з яе ўдзельнікаў не падае прыкмет жыцця.
На месцы здарэння міліцыянты высветлілі, што 24-гадовы згоншчык таксі і загінулы — адзін і той жа чалавек.
Кінуўшы іншамарку, хлопец адправіўся ў бар, дзе ўвязаўся ў канфлікт з 35-гадовым раней судзімым за злоснае хуліганства мужчынам.