Лацінскі патрыярх Іерусаліма заявіў, што гатовы абмяняць сябе на ізраільскіх дзяцей, якіх тэрарысты ўтрымліваюць у Газе
Падчас нападу баевікоў на поўдзень Ізраіля 7 кастрычніка ў палоне аказаліся больш за 100 чалавек.
16.10.2023 / 14:09
П'ербатыста Піцабала. Фота: Riccardo De Luca / AP
Арцыбіскуп Іерусаліма кардынал П'ербатыста Піцабала заявіў, што гатовы абмяняць сябе на дзяцей, якіх тэрарысты ўтрымліваюць у сектары Газы, паведамляе newsru.co.il.
Падчас нападу баевікоў на поўдзень Ізраіля 7 кастрычніка ў палоне апынулася больш за 100 чалавек.
П'ербатыста Піцабала родам з Бергама (Італія), нарадзіўся ў 1965 годзе. Быў высвячаны ў святары 15 верасня 1990 года. Атрымаў ступень ліцэнцыята ў францішканскім Біблейскім інстытуце Іерусаліма. Акрамя роднай італьянскай таксама валодае англійскай, іўрытам і арабскай мовамі. На Святой Зямлі пачаў сваю кар'еру ў родным Біблейскім інстытуце ў якасці выкладчыка іўрыту. З 2005 па 2008 год служыў Патрыяршым вікарыем для іўрытамоўных каталікоў.
У 2016 годзе, пасля сыходу на супакой лацінскага патрыярха Іерусаліма Фуада Туаля, быў прызначаны Апостальскім адміністратарам Іерусаліма Sede Vacante і ў той жа самы час быў таксама прызначаны тытулярным архібіскупам Вербе. У 2020-м стаў лацінскім патрыярхам Іерусаліма.
Чытайце таксама:
Ізраільскія закладнікі ХАМАС: найгоршы кашмар для любога ўрада
Байдэн: Ізраіль павінен знішчыць ХАМАС
Хан-Юніс на каленях. Як пракарміць, размясціць і аказаць дапамогу паўмільёну палесцінскіх бежанцаў