«Беларускі Гаюн» ацаніў колькасць вагнераўцаў у Беларусі
Паводле ацэнак маніторынгавай групы, усяго на тэрыторыі Беларусі можа знаходзіцца ад 500 да 1000 наймітаў ПВК «Вагнер».
16.10.2023 / 12:08
Лагер каля вёскі Цэль
Пры гэтым лагер ПВК «Вагнер» у вёсцы Цэль працягвае функцыянаваць.
Паводле апошніх звестак, на канец верасня ў лагеры знаходзілася 1040 адзінак тэхнікі і 99 намётаў, паведамляе «Беларускі Гаюн».
Расфармаванне лагера пад Асіповічамі пачалося пасля гібелі заснавальніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына ў авіякатастрофе над Цвярской вобласцю 23 жніўня.
Таксама вагнераўцы выступалі інструктарамі на вучэннях у беларускім войску.