Ізраіль аднавіў падачу вады ў паўднёвую частку сектара Газа
Дарадца ў нацыянальнай бяспецы ЗША Джэйк Саліван заявіў CNN, што ягоныя ізраільскія калегі праінфармавалі: падача вады ў паўднёвую частку сектара Газа адноўленая.
15.10.2023 / 18:57
Палесцінцы збіраюцца перад пякарняй, каб купіць хлеб, 15 кастрычніка 2023 г., Газа. Многія грамадзяне Газы ўцяклі на поўдзень пасля папярэджанняў ізраільскага ўрада зрабіць гэта. Фота: Ahmad Hasaballah / Getty Images
Амерыканскі заканадаўца паведаміў у суботу са спасылкай на высокапастаўленага ізраільскага чыноўніка, што Ерусалім дазволіць увоз у сектар Газа прадуктаў харчавання, вады і медыкаментаў пасля аблогі анклава.
Такім чынам, Ізраіль змякчыў блакаду сектара Газа ўпершыню з 8 кастрычніка.
Міжнародны карэспандэнт Бі-бі-сі Ліз Дзюсэт лічыць: гэта можа быць сведчаннем таго, што паўднёвую частку сектара Газа рыхтуюць у якасці сектара бяспекі для мірных жыхароў.