Латвія ўвяла абмежаванні ў паветранай прасторы над мяжой з Беларуссю

Яны звязаныя з патрэбамі ўзброеных сіл, якія будуць праводзіць навучанні.

14.10.2023 / 17:16

Агенцтва грамадзянскай авіяцыі Латвіі дазволіла ўвесці істотныя абмежаванні на выкарыстанне паветранай прасторы каля дзяржаўнай мяжы Латвіі і Беларусі з 16 кастрычніка да канца года. 

Ліміты будуць дзейнічаць ад паверхні Зямлі да вышыні 2895 кіламетраў уздоўж усёй мяжы, у беспалётную зону таксама ўвойдуць гарады Дагда, Краслава і частка Даўгаўпілса.

Абмежаванні неабходныя для патрэб Узброеных сіл Латвіі і звязаныя з выкарыстаннем авіяцыі і беспілотнікаў падчас вучэнняў на мяжы Латвіі і Беларусі.

Любым іншым паветраным суднам у гэты час забаронена без дазволу залятаць у беспалётную зону. 

Nashaniva.com