ЦАХАЛ: У сектары Газа ліквідаваны адзін з арганізатараў «суботняй разні»

Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) заяўляе, што ў выніку ўдару па аператыўным штабе ХАМАС у Газе быў ліквідаваны Мурад Абу Мурад — камандзір паветрана-дэсантнага падраздзялення спецназа «Нахба», адзін з кіраўнікоў «суботняй разні» на тэрыторыі Ізраіля, паведамляе newsru.co.il.

14.10.2023 / 09:19

ВПС ЦАХАЛ нанеслі адначасова ўдары па дзясятках ваенных аб'ектаў ХАМАС у розных раёнах сектара Газа.

Раніцай 14 кастрычніка крыніцы ў Газе паведамлялі: ЦАХАЛ атакаваў дом у раёне Шэйх Радуан, ёсць забітыя; разбураны дом у Рафахе (на поўдні сектара), ёсць забітыя; у раёне Ас-Сакафі (Бейт-Лахія, поўнач сектара) разбураны дом, не менш за пяць забітых; атакаваныя цэлі на поўдні сектара Газа і на захад ад Хан-Юніса. 

Учора Ізраіль загадаў жыхарам пакінуць поўнач сектара Газа цягам 24 гадзін.

Чытайце таксама:

Барэль: Немагчыма перасяліць мільён чалавек за 24 гадзіны

«Яны маглі б паўстаць, змагацца супраць рэжыму». Прэзідэнт Ізраіля заявіў аб адказнасці палесцінцаў у сектары Газа

Ізраіль заклікаў насельніцтва поўначы сектара Газа эвакуявацца на поўдзень цягам 24 гадзін

Ізраільскія закладнікі ХАМАС: найгоршы кашмар для любога ўрада

Nashaniva.com