Падаляк пра контрнаступ: Мы адстаем ад графіка на шэсць-дзевяць месяцаў

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта адзначыў, што Украіна пачала актыўна прасіць даць зброю і тэхніку яшчэ восенню мінулага года.

13.10.2023 / 15:38

Украінскія вайскоўцы ідуць па спаленым лесе на лініі фронту за некалькі кіламетраў ад Андрэеўкі (Данецкая вобласць). Субота, 16 верасня 2023 года. Фота: Mstyslav Chernov / AP

Міхаіл Падаляк заявіў, што адставанне ад графіка контрнаступу, які пачаўся ў чэрвені, складае шэсць-дзевяць месяцаў. З ягоных слоў, прычына гэтага — затрымка паставак зброі заходнімі партнёрамі.

«Мы з вамі з графіка выпадаем на шэсць-дзевяць месяцаў»,— сказаў Міхаіл Падаляк у інтэрв'ю «24 каналу». Ён адзначыў, што Украіна пачала актыўна прасіць даць зброю і тэхніку яшчэ восенню мінулага года, піша «Коммерсант».

Напярэдадні начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы выбіліся з графіка вядзення баявых дзеянняў.

«Буданаў абсалютна мае рацыю: калі дамовіліся, а праз месяц атрымалі ўсё неабходнае, гэта адна гісторыя. Калі дамовіліся, а атрымалі праз восем месяцаў, гэта іншая гісторыя. Вядома, мы выпалі з графіка», — патлумачыў Міхаіл Падаляк.

У пачатку кастрычніка каардынатар стратэгічных камунікацый Рады нацыянальнай бяспекі Белага дома Джон Кірбі заявіў, што ва Узброеных Сіл Украіны ёсць шэсць-восем тыдняў для паспяховага правядзення аперацый у рамках контрнаступлення.

Украіна пачала маштабны контрнаступ у чэрвені гэтага года. У канцы верасня The New York Times прааналізавала ход баявых дзеянняў з пачатку года. Паводле даных выдання, Расія заняла на 302 кв. км больш, чым Украіна, хоць лінія фронту амаль не змянілася.

Чытайце таксама:

Зяленскі: Мне здаецца, што мы знаходзімся ў апошняй стадыі вайны, але самай складанай

Чаму Украіна не здолела прарвацца да Азоўскага мора? І што гэта значыць для рэгіёна?

«Мы закопваемся жыўцом у зямлю, каб прыняць смерць». Як байцы ўкраінскага ГУР выконваюць свае спецаперацыі

Nashaniva.com