У Слуцку паставілі скульптуру «Дзівосная Случ». Паглядзіце, як яна выглядае

АЗС №41 на вуліцы Магістральная рыхтуецца да адкрыцця, ля новага будынка запраўкі паставілі абяцаную металічную скульптуру, піша Slutsk-gorod.by.

13.10.2023 / 10:38

Яе аўтар, як і каля 50 іншых металічных скульптур па ўсёй краіне, — майстар Уладзімір Канонік з Фаніпаля. Ён распавёў SlutskGorod, што галоўная задумка была ўвасобіць у вобразе дзяўчыны пачатак ракі Случ, якая трымае ў руках стылізаваную ваду, у вадзе — рыбкі.

— Але яшчэ Слуцк слаўны слуцкімі паясамі, гэта правобраз пояса. І ёсць гістарычны факт, Слуцк быў родапачынальнікам мод у Еўропе, — сказаў Уладзімір Канонік. Ён дадаў, што даў скульптуры назву «дзівосная Случ».

Праца над гэтым вобразам заняла ў калектыву каля двух месяцаў, у ёй спалучаюцца два напрамкі: металічная скульптура і скульптура з кампазітных матэрыялаў. Вага «Дзівоснай Случы» каля 120 кг.

Nashaniva.com