Пяць пасажырскіх самалётаў падалі сігналы трывогі ў палёце над тэрыторыяй Расіі
Рэйсы выставілі код адказчыка «Агульная трывога» падчас знаходжання ў палёце.
12.10.2023 / 12:54
Ілюстрацыйнае фота: Wikimedia Commons
Пяць пасажырскіх самалётаў падалі сігналы трывогі ў палёце над тэрыторыяй Расіі, паведамілі ТАСС у авіяцыйных службах.
«Рэйсы Чарапавец — Масква, Самара — Санкт-Пецярбург, Петразаводск — Масква выставілі код адказчыка «Агульная трывога» падчас знаходжання ў палёце», — сказаў суразмоўца агенцтва.
Пасля гэтага, паводле яго слоў, сігналы трывогі падалі таксама рэйсы Сабета (Ямал) — Масква і Петразаводск — Санкт-Пецярбург.
Пазней Расавіяцыя назвала прычынай атрымання сігналаў трывогі ад пяці самалётаў збой у сістэме адсочвання
У ведамстве паведамілі, што спецыялісты цэнтра Адзінай сістэмы арганізацыі паветранага руху не зафіксавалі спрацоўвання аварыйных рэжымаў у аўтаматызаванай сістэме кіравання паветраным рухам.
Расавіяцыя дапусціла, што ў сэрвісе адсочвання FlightRadar адбыўся сістэмны збой.